Праверылі якасць нарыхтаваных кармоў

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзены маніторынг якасці нарыхтаваных кармоў у сельскагаспадарчых арганізацыях.

Яго вынікі паказалі, што нарыхтоўка кармоў у цэлым праведзена на высокім арганізацыйным узроўні. Аграрыямі вобласці на зімова-стойлавы перыяд нарыхтавана 1112,1 тыс. тон кармавых адзінак травяных кармоў (97 % да задання), або 28,1 цэнтнера на ўмоўную галаву жывёлы (на 1,8 ц больш адпаведнага паказчыка мінулага года).

Разам з тым Камітэтам выяўляліся хібы і недахопы, якія негатыўным чынам уплывалі на якасць нарыхтаваных кармоў. У іх ліку: скошванне траў пазней аптымальных тэрмінаў, перавышэнне тэрмінаў закладкі сіласна-сянажных траншэй, неналежная герметызацыя сховішчаў, невыкананне патрабаванняў па вільготнасці і тэмпературы травяной масы.

З-за незахавання тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў амаль палова нарыхтаванага гаспадаркамі сена і сенажу па выніках лабараторных даследаванняў аднесена да 2 класа, яшчэ 25 % сенажу – да 3 класа.

Асобнымі сельгасвытворцамі не забяспечана належнае захаванне нарыхтаваных кармоў. З-за недахопу сянажна-сіласных траншэй, недастатковага ўкаранення сучасных тэхналогій нарыхтоўкі кармоў (у палімерную ўпакоўку) у цэлым па вобласці больш за 250 тыс. тон сенажу і сіласу (7% ад нарыхтаванага) закладзена на захоўванне ў заглыбленыя траншэі і капцы, што можа пацягнуць іх псаванне, памяншэнне пажыўнай каштоўнасці і дадатковыя выдаткі на ўтрыманне жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд.

   Юрый ФРАЛОЎ,

   першы намеснік старшыні Камітэта

   дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email