Выяўлены парушэнні ў ААТ “Будаўнік”

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка дзейнасці горацкага ААТ “Будаўнік”.

У таварыстве выяўлены парушэнні тэрмінаў выплаты работнікам заработнай платы, парадку правядзення працэдур закупак, выканання патрабаванняў праектнай дакументацыі пры ўзвядзенні аднаго з аб’ектаў будаўніцтва, а таксама завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ на суму 18,1 тыс. рублёў.

Па выніках праверкі службовыя асобы ААТ “Будаўнік” прыцягнуты Камітэтам да адміністрацыйнай адказнасці.

   Алег САДОЎСКІ,

   старшыня Камітэта дзяржкантролю

            Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email