Бялынічы запалілі Навагоднія агні

Казачны святочны настрой пачынае панаваць у горадзе ўжо з сярэдзіны снежня. Вуліцы і будынкі прыбіраюцца ў прыгожыя каляровыя агеньчыкі, на душы адразу цяплее, і здаецца, што ўсе мары ў наступным годзе абавязкова споўняцца…

У гэты час усе стараюцца ўпрыгожыць свае дамы. У хаце з’яўляецца зялёная лясная прыгажуня. Вялікую ёлку ўстанавілі і на плошчы каля храма ў гонар іконы Бялыніцкай Маці Божай.

Усім уласціва спадзявацца на лепшае ў будучым, загадваць патаемнае жаданне пад бой курантаў. Хай яно абавязкова збудзецца!

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email