Не прымаюць дастатковыя меры

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за ходам выканання ў 2018 годзе     Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.06.2015 г. № 235 і Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёну Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года.

Адзначана, што мясцовымі органамі ўлады ў цэлым прымаюцца меры па стварэнні спрыяльных умоў пражывання насельніцтва рэгіёну. Пры гэтым, не ў поўным аб’ёме забяспечваецца выкананне шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, у тым ліку па прыцягненні прамых замежных інвестыцый, павелічэнні ўзроўню сярэднямесячнай заработнай платы і іншых.

Нізкімі тэмпамі рэалізуецца шэраг мерапрыемстваў Праграмы, намечаных да выканання за кошт ільготных крэдытных рэсурсаў і ўласных сродкаў выканаўцаў.

                     Аляксей ІГЛІКАЎ,

                     намеснік старшыні Камітэта

            дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email