Упрыгожваем ёлку правільна

Навагоднія святы – самыя пажаранебяспечныя дні. Адной з галоўных прычын узгаранняў становіцца няправільная ўстаноўка ёлкі і ўпрыгожанне яе гаручымі матэрыяламі.

Першы крок у абароне сябе ад пажару – выбар лясной прыгажуні. Галоўнае адрозненне якасці тавару – наяўнасць сертыфіката і ліцэнзіі на продаж. Многія штучныя ёлкі (як правіла, імпартныя і даволі дарагія) вырабляюцца з негаручых матэрыялаў або прапітаныя растворам, які абараняе ад узгарання.

Чым далей лясная прыгажуня будзе стаяць ад сцяны і электрапрыбораў, тым меншая верагоднасць таго, што яна загарыцца. Найлепшы  варыянт размяшчэння – паставіць ёлку ў цэнтры пакоя на ўстойлівай апоры. Гэта асабліва важна для сем’яў, дзе ёсць маленькія дзеці і хатняя жывёла.

Упрыгожванне ёлкі – працэс творчы, але менавіта тут робіцца шмат памылак. Выкарыстанне няякасных гірлянд, гаручай ваты і свечак недапушчальна. Лепш упрыгожыць ёлку звычайнымі шклянымі цацкамі. Адмоўцеся ад цацак з паперы і тканіны. Яны прыгожыя, але і вельмі пажаранебяспечныя.

Калі ўзгарання не ўдалося пазбегнуць, перш за ўсё выключыце электрагірлянду і выклічце ратавальнікаў. Тушыць ёлку вадой нельга, лепш выкарыстоўваць пральны парашок або мыльны раствор. Калі збіць полымя за першыя дзве хвіліны не ўдасца, неабходна пакінуць памяшканне, бо пры гарэнні штучнай ёлкі выдзяляюцца таксічныя рэчывы.

       Кацярына ЛЮБІВАЯ,

                інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email