Прыгоды пад Новы год

Ужо стала традыцыяй ладзіць вялікія пераднавагоднія канцэрты з удзелам педагогаў і навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў.

Днямі такое вялікае свята адбылося ў РЦК. Паглядзець выступленні юных талентаў сабралася столькі ахвотных, што ў зале літаральна не было дзе яблыку ўпасці. Юныя спевакі, танцоры, музыканты і акцёры разам з гледачамі адправіліся ў захапляльнае падарожжа па старонках вядомай казкі “Дванаццаць месяцаў”. Але шукала Падчарка  для капрызлівай Прынцэсы па загадзе Мачахі і сваёй злоснай сястры не падснежнікі, а Дзеда Мароза і Снягурку. У Прынцэсы не было сяброў, і ёй хацелася, каб казачныя персанажы выконвалі ўсе яе жаданні.У пошуках дзяўчынцы дапамагалі вучні раённай дзіцячай школы мастацтваў і нават Баба Яга.

Падчас прыгодніцкага падарожжа ўсе ўпэўніліся, як важна мець добрых сяброў, але і цуда падчас свята ўсё ж такі адбылося. Гэта моманты прыгожага мастацтва, якія аб’ядналі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрта ў адно цэлае.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email