У атмасферы чароўнага свята

І дзеці, і дарослыя, усе любяць Новы год. І з радасцю чакаюць самае галоўнае свята зімы. Снежныя забавы, гульні, навагоднія ранішнікі і агеньчыкі…

Але адно з самых любімых мерапрыемстваў бялынічан – шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак. Паглядзець парад казачных персанажаў, паўдзельнічаць самім і запаліць агні на Навагодняй ёлцы збіраецца шмат дзяцей і дарослых. Падчас гэтых урачыстасцей нават зарадзілася павер’е, што калі патрымацца за рукі Дзеда Мароза і Снягуркі, закружыцца з імі ў вясёлым карагодзе, то абавязкова збудуцца самыя запаветныя жаданні.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email