Выяўлены праблемы ў ЖКГ

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверана выкананне ў 2018 годзе даручэнняў Прэзідэнта Беларусі аб павышэнні эфектыўнасці функцыянавання рэгіянальнай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Развіццё гэтай сферы належным чынам у Магілёўскай вобласці пакуль не забяспечваецца, па-ранейшаму маецца шэраг праблемных пытанняў, якія патрабуюць прыняцця дадатковых мер дзяржаўнага рэагавання.

Для многіх арганізацый ЖКГ вобласці ўсё яшчэ характэрныя неэфектыўная праца, значны ўзровень пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, пратэрмінаваныя плацяжы па крэдытах і пазыках, непрыняцце належных мер па рэалізацыі дзяржпраграмы “Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе”, выкананні даведзеных узроўняў планава-разліковых цэн на жыллёва-камунальныя паслугі, эканомным спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў і эфектыўным выкарыстанні бюджэтных сродкаў.

Шэраг значных для Магілёўшчыны праектаў у сферы ЖКГ, што фінансуюцца за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, рэалізуецца са значным адставаннем.

Будаўнічыя работы пры ажыццяўленні капітальнага рамонту шматкватэрных жылых дамоў не заўсёды выконваюцца якасна.

Маюць месца неадзінкавыя выпадкі непрыняцця мер па навядзенні парадку ў населеных пунктах, а таксама на аб’ектах складзіравання цвёрдых камунальных адходаў.

                     Алег САДОЎСКІ,

                     старшыня Камітэта дзяржкантролю

                        Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email