Завіталі з падарункамі

У рамках акцыі “Нашы дзеці” на навагоднім ранішніку ў дзіцячым садзіку № 3 пабывалі старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА і дырэктар ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрый ЗАБЛОЦКІ.

Дзеткі і выхавальнікі арганізавалі цудоўнае свята з казачнай гісторыяй, гульнямі і прыгодамі. Дый госці завіталі не з пустымі рукамі, а з карыснымі падарункамі. Анатоль Шчуплянкоў павіншаваў бацькоў, дзетак і работнікаў садзіка са святамі і ўручыў загадчыцы ўстановы Алене ЦІКУНОВАЙ грашовы сертыфікат на набыццё тэхналагічнага абсталявання для кухні, а Жанна Звягіна перадала грашовы сертыфікат на набыццё камплекту сталовага посуду. Дырэктар лясгаса Юрый Заблоцкі падарыў выхаванцам садзіка гульнёвы домік для тэатральных пастановак. Акрамя таго, усе малыя атрымалі салодкія падарункі.

                                                  Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email