Падарункі ад ратавальнікаў

У рамках рэспубліканскай і дабрачыннай акцый “Бяспечны Новы год!” і “Цуды на Каляды!” работнікі РАНС сумесна з РК ГА “БРСМ” наведалі сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Ратавальнікі разам з актывістамі маладзёжнай арганізацыі правялі з рабятамі прафілактычныя гутаркі аб правілах выкарыстання піратэхнічных вырабаў, пра бяспеку ў перыяд зімовых канікул, а таксама паўтарылі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні пажару.

Напярэдадні Новага года не абышлося і без падарункаў. Дзецям уручылі навучальную наглядна-выяўленчую прадукцыю МНС.

                            Кацярына ЛЮБІВАЯ,

            інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email