Забава скончылася трагедыяй

Малады магіляўчанін, які загінуў у парку Падміколле, катаўся з горкі на аўтамабільнай камеры. Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.

Як раней паведамлялася, позна ўвечары 6 студзеня двое маладых людзей каталіся з горкі ў парку Падміколле. Пры чарговым спуску на аўтамабільнай камеры адзін з іх, 24-гадовы жыхар Магілёва, стукнуўся галавой аб ліхтарны слуп.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала смерць юнака. Яго таварыш не пацярпеў.

Праводзіцца праверка, прызначаны адпаведныя экспертызы.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

Print Friendly, PDF & Email