Парушэнні пры правядзенні закупак

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі аддзела па адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва выяўлены шматлікія парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак прадуктаў харчавання, што прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў.

Сістэматычнае неабгрунтаванае павелічэнне пастаўшчыкамі дагаворных цэн на прадукты харчавання толькі за 2 гады прывяло да дадатковых выдаткаў бюджэтных сродкаў больш як на 170 тыс. рублёў.

Выяўленыя Камітэтам парушэнні з’явіліся падставай для распачынання крымінальнай справы і прыняцця кадравых рашэнняў.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці. 

Print Friendly, PDF & Email