П’яны на дарозе

4 студзеня падчас нясення службы па вуліцы Мічурына райцэнтра экіпаж АДАІ РАУС звярнуў увагу на аўтамабіль ВАЗ, які рухаўся па ўсёй шырыні праезнай часткі.

Пасля неаднаразовых патрабаванняў спыніцца вадзіцель толькі мацней ціснуў на педаль газу. Калі аўтамабіль усё ж стаў, праваахоўнікі заўважылі, што вадзіцель яго знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Медагляд у ЦРБ толькі пацвердзіў гэты факт.

Падчас разбіральніцтва было ўстаноўлена, што гора-кіроўца не мае права на кіраванне транспартнымі сродкамі. У адносінах да яго складзены 3 адміністрацыйныя пратаколы. Адказнасць парушальніка чакае немаленькая: згодна нормаў КаАП, яго праступак цягне накладанне штрафу памерам да 140 бв (3570 рублёў).

                                                     Максім КУНДАЛЕЎ,

                                                     начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email