Вынікаў пакуль няма
Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучана выкананне даручэнняў Прэзідэнта аб стварэнні (рэканструкцыі) вытворчых магутнасцяў і забеспячэнні эфектыўнай работы прадпрыемстваў цэментнай, дрэваапрацоўчай, гарбарнай і хімічнай галін.
Укладанне больш за 1 млрд долараў ЗША інвестыцый у мадэрнізацыю 6 такіх арганізацый чаканага выніку пакуль не прынесла.
Усе інвестпраекты рэалізаваны (рэалізуюцца) з адставаннем ад першапачаткова запланаваных тэрмінаў. У цяперашні час вытворчыя магутнасці недазагружаны, асобныя з іх выкарыстоўваюцца неэфектыўна. У арганізацыях маюцца цяжкасці з пагашэннем інвестыцыйных крэдытаў, збытам прадукцыі. Як вынік, дзейнасць усіх вывучаных прадпрыемстваў неэфектыўная і стратная.
Алег САДОЎСКІ,
старшыня Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.