Знакаміты шансанье і пісьменнік

Не так часта прыязджаюць у Бялынічы зоркі беларускай эстрады, але калі яны завітваюць да нас, то гэта становіцца значнай падзеяй.

З сольным канцэртам у РЦК выступіў вядомы майстар лірычнага шансону Аляксандр КАРАЛЁЎ. Перад выступленнем артыст з задавальненнем сустрэўся з прыхільнікамі сваёй творчасці, але не музычнай, а – чытачамі. Многія бялынічане ведаюць яго як аўтара захапляльных вострасюжэтных раманаў “Три девятки-999” і “Красное солнце”.

Госць расказаў аб сваім творчым шляху, як ён пачынаўся, дзе хаваюцца вытокі натхнення.

З напісаннем дэтэктыўных раманаў звязана не менш цікавая гісторыя, бо вядомым  як аўтар кніг ён стаў менавіта з падачы журналістаў. Падчас аднаго з інтэрв’ю яны даведаліся, што Аляксандр піша раманы і кладзе іх “у стол”. Гэта навіна была надрукавана ў газеце, а праз некаторы час літаратурнай творчасцю Аляксандра Каралёва зацікавіліся рэспубліканскія выдавецтвы. Поспех не прымусіў сябе чакаць.

Зараз аўтар рыхтуе да публікацыі яшчэ некалькі кніг з цікавым сюжэтам, заснаваным на рэальных падзеях. Але гэта – у вольны час. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў музыцы і песням, напісаным на ўласныя вершы. Сваёй творчасцю ён парадаваў і бялыніцкіх гледачоў.

Тэкст і фота

Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email