Праверылі Хоцімскую ЦРБ

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў Хоцімскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Кантралёры выявілі медабсталяванне, якім не карысталіся, коштам больш за 300 тыс. рублёў, незаконнае атрыманне бюджэтных сродкаў у суме 16 тыс. рублёў, несвоечасовае пералічэнне ў бюджэт часткі даходаў у памеры 2 тыс. рублёў ад здачы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці.

Таксама ўстаноўлены парушэнні парадку ўліку асноўных сродкаў, заканадаўства аб дзяржаўных закупках і метралогіі.

Па выніках кантролю ў бюджэт вернута 10,3 тыс. рублёў, вяртанне яшчэ 5,7 тыс. рублёў знаходзіцца на кантролі Камітэта, установа і 7 яе работнікаў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 17 парушальнікаў пакараны дысцыплінарна.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email