Парушэнні ў арганізацыі харчавання пацыентаў

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў ходзе праверкі Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы выяўлены шэраг сістэмных парушэнняў і недахопаў у арганізацыі харчавання пацыентаў. У іх ліку невыкананне рацыёнаў, парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў і іншыя.

Таксама ўстаноўлены парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак, незаконнае атрыманне і нямэтавае выкарыстанне бюджэтных сродкаў.

Камітэтам разглядаецца пытанне аб прыцягненні вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці, ЦРБ прапанавана вярнуць у бюджэт атрыманыя і выкарыстаныя не па прызначэнні сродкі.

  Аляксей ІГЛІКАЎ,

  намеснік старшыні

  Камітэта дзяржкантролю

                Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email