Эфектыўная і даступная касметалогія

Стрэсы, няправільнае харчаванне, маларухомы лад жыцця, бруднае паветра гарадоў – усё гэта негатыўна адбіваецца на стане скуры. Касметалогія – гэта не проста найстаражытнейшая навука, а від мастацтва, які дае магчымасць глыбока ачысціць, увільгатніць, амаладзіць скуру, вылечыць яе ад многіх хвароб, выправіць эстэтычныя недахопы.

У Бялынічах Кабінет прыгажосці вопытнага касметолага Карыны МЕЛІНЦЕ адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў.

Працоўны вопыт у сферы касметалогіі Карына Васільеўна набывала ў клініках Санкт-Пецярбурга, дзе з сям’ёй пражыла шэсць гадоў. У клініцы RV Medical, дзякуючы сваёй стараннасці і празе да ведаў, увайшла ў тройку лепшых спецыялістаў. Дарэчы, конкурс на адно месца для трохмесячнага выпрабавальнага тэрміну там складаў 6 чалавек. Як прызнаецца Карына Мелінце, у прафесію яна прыйшла выключна з-за любві да догляду за сабой. Спачатку прайшла курсы касметолага-эстэтыста, пасля атрымала фельчарскую адукацыю. За плячамі яе таксама курс фізіятэрапіі ў Акадэміі здароўя імя А. Цюляева. На шматлікіх курсах павышэння кваліфікацыі і семінарах у RV Medical найбольш эфектыўным метадам ін’екцыйнай і лазарнай тэрапіі яна вучылася ў лепшых педагогаў.

Але рытм вялікага горада не пакідаў часу на тое, каб уздыхнуць на поўныя грудзі. Акрамя таго, сям’я дрэнна пераносіла сыры пецярбургскі клімат, таму Карына Васільеўна вырашыла вярнуцца ў Бялынічы. Тут увасобілася ў жыццё яе даўнішняя мара – уласны ўтульны касметычны кабінет, куды кліенты могуць прыходзіць не толькі каб палепшыць стан сваёй скуры, але і расслабіцца, адпачыць душой.

– Спадзяюся, наведвальнікам будзе прыемна даведацца, што спектр паслуг у нас вельмі шырокі, – адзначае Карына Мелінце. – Гэта карэкцыя і афарбоўванне броваў, пракол мочак вушэй, чысткі твару, алмазная дэрмабразія, пілінгі, мікратокі, міястэмуляцыя, лімфа-дрэнажныя працэдуры, фракцыйная мезатэрапія, кіслародная карбоксітэрапія па японскай матодыцы і шмат іншых працэдур для прыгажосці.

Для кожнага кліента Карына Васільеўна індывідуальна падбірае касмацэўтычныя сродкі і працэдуры. Акрамя таго, разглядаецца і лад жыцця, харчаванне, бо на твары заўсёды адбіваецца агульны стан арганізма.

Сёння касметалогія – сфера, даступная для кліента з любым узроўнем дастатку. 9 прафесійных ліній касмацэўтыкі – сродкаў з якасным складам, якія пранікаюць у глыбокія слаі скуры, – беларускай, расійскай, італьянскай, швейцарскай, японскай і іншых прадстаўлена ў Кабінеце прыгажосці. Сярод іх абавязкова знойдзецца коштавая катэгорыя, якая падыходзіць менавіта вам.

– Кожны можа наведаць Кабінет прыгажосці, каб атрымаць першапачатковую бясплатную кансультацыю, – падкрэслівае Карына Меліце. – Вам прадыягнастуюць тып скуры, падбяруць прадукты па доглядзе яе з улікам стану і патрэб. Цэннікі ў нас даволі даступныя, таму нават падлеткі з акнэ і постакнэ могуць звяртацца да мяне па дапамогу.

Кожная жанчына заслугоўвае быць прыгожай і дагледжанай у любым узросце, а дзякуючы любові да прафесіі і шырокаму спектару ведаў Карына Мелінце заўсёды гатовая ў гэтым дапамагчы. Наведаць кабінет прыгажосці яна запрашае і мужчын. Вынік бялыніцкіх прыгажунь і прыгажуноў чакае адчувальны: блізкія і знаёмыя абавязкова заўважаць, што ваша скура свежая і здаровая, ззяе знутры. А вы самі адчуеце, што яна стала нібыта аксамітнай.

Наведаць Кабінет прыгажосці Карыны Мелінце варта яшчэ і для таго, каб пагрузіцца ў атмасферу рэлаксу і асалоды, адчуць сябе сапраўднай прыгажуняй.

Алена БЫКАВА.

Фота з архіва Карыны Мелінце.

Print Friendly, PDF & Email