Бяспека – у кожны дом!
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў і электраабсталявання, дзіцячае свавольства.
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх па 28 лютага ў рэспубліцы праходзіць акцыя “Бяспека – у кожны дом!”.
Асноўная яе задача – прыцягненне ўвагі грамадзян да праблемы ўзнікнення пажараў і гібелі на іх людзей, а таксама правядзенне масавай растлумачальнай работы з насельніцтвам.
У ходзе запланаваных мерапрыемстваў асноўны акцэнт робіцца на прафілактыку і папярэджанне пажараў у жылым фондзе. Ратавальнікі раскажуць аб асноўных прычынах узнікнення пажараў, растлумачаць правілы бяспекі. Асаблівая ўвага надаецца правілам эксплуатацыі печаў, электраабсталявання, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, устаноўцы АПА ў домаўладаннях, уменню выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння і дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.