З віншаваннямі і прапановай

Па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сумесна з аддзелам па адукацыі райвыканкама студэнтаў-выпускнікоў ВНУ, якія нарадзіліся і атрымалі сярэднюю адукацыю на Бялыніччыне, з чарговым Днём студэнта павіншаваў у пісьмах старшыня райвыканкама Анатоль ШЧУПЛЯНКОЎ.

У віншавальным пасланні ён пажадаў будучым маладым спецыялістам поспехаў, ажыццяўлення ўсіх планаў і прапанаваў пачаць працоўную дзейнасць на малой радзіме – ва ўстановах і арганізацыях нашага раёна, дзе яны змогуць праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў працоўны летапіс роднага краю.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 

Print Friendly, PDF & Email