Не прынялі дастатковыя меры

Праведзеная Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праверка Сычкоўскага сельвыканкама Бабруйскага раёна выявіла шматлікія парушэнні заканадаўства.

Кантралёры ўстанавілі 45 выпадкаў невыканання грамадзянамі ўмоў прадастаўлення зямельных участкаў, у 14 яны іх нават не занялі, у 31 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым сельвыканкам меры рэагавання не прымаў.

Адзін грамадзянін пабудаваў з дзяржпадтрымкай жыллё ў Бабруйску і атрымаў для гэтых жа мэт зямельны ўчастак у прыгарадзе, без аўкцыёну. Яшчэ аднаму грамадзяніну, які ўжо рашыў кватэрнае пытанне, сельвыканкам без аўкцыёну прадаставіў зямельны ўчастак для будаўніцтва дома непадалёку ад Бабруйска.

У ходзе праверкі выяўлены факты дзяржаўнай рэгістрацыі неіснуючых падмуркаў, парушэнні санітарных нормаў на землях агульнага выкарыстання.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы, мясцовым органам улады ўнесены прапановы па ліквідацыі і недапушчэнні парушэнняў, вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email