Ад чыстага сэрца

Вядомы беларускі мастак Віктар АЛЬШЭЎСКІ падарыў карціну Магілёўскаму абласному мастацкаму музею імя Паўла Масленікава.

На палатне намаляваны партрэт дачкі Паўла Масленікава – Веры ПРАКАПЦОВАЙ. Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы карціны прынялі ўдзел студэнты мастацтвазнаўчых аддзяленняў навучальных устаноў горада на Дняпры, прыхільнікі творчасці Віктара Альшэўскага, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, кіраўніцтва вобласці.

Віктар Альшэўскі свой падарунак патлумачыў жаданнем аддзячыць роднай зямлі. Нагадаем, што мастак нарадзіўся ў Вугольшчыне, дзіцячыя гады правёў у вёсцы Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна.

– Гэтым падарункам, – гаворыць Віктар Альшэўскі, – хачу падзякаваць і малую радзіму, і людзей, якія дапамаглі мне ў творчым станаўленні.

У дырэкцыі абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава распавялі, што цырымоніяй перадачы карціны ва ўстанове распачынаецца серыя мерапрыемстваў, прысвечаных 105-годдзю з дня нараджэння Паўла Масленікава, якое будзе святкавацца ў лютым.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Print Friendly, PDF & Email