Парушэнні ў структурах БФСТ “Дынама”

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі праверак Магілёўскай абласной, Бабруйскай гарадской арганізацыйных структур БФСТ “Дынама” і яго ўстановы “Магілёўская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву”.

Адзначана, што ў цэлым імі забяспечваецца выкананне ўскладзеных задач і функцый.

Разам з тым, кантралёрамі выяўлены парушэнні і недахопы ў арганізацыі іх фінансава-гаспадарчай дзейнасці, а таксама неэфектыўнае выкарыстанне зямельных участкаў і аб’ектаў нерухомасці.

Па выніках праверак у бюджэт вернута 2,3 тыс. рублёў, пастаўлена на ўлік маёмасці на агульную суму 2,1 тыс. рублёў. За дапушчаныя парушэнні 21 работнік арганізацыйных структур і ўстановы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 11 – да дысцыплінарнай.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email