Выдалі рэкамендацыі

Інспектары ІНіП РАНС правялі маніторынг СШ № 2, дырэктарам якой з’яўляецца Уладзімір КОТАЎ.

У ходзе яго правядзення выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:

– дзверы эвакуацыйных выхадаў з будынка па працоўным навучанні не абсталяваны знутры замкамі, якія лёгка адкрываюцца;

– не праведзена навучанне двух членаў добраахвотнай пажарнай дружыны па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;

– не арганізавана навучанне работнікаў па праграмах уступнага супрацьпажарнага інструктажу;

– у памяшканні актавай залы і сталовай дапускаецца размяшчэнне прадметаў мэблі на сцэнічнай частцы і на пераходных калідорах.

Па выніках праведзенага маніторынгу дырэктару ўстановы адукацыі выданы рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў.

          Юрый МАРОЗАЎ,

          старшы інспектар

          ІНіП РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email