Клопат бацькоў

Сёлетняя зіма радуе снежным і марозным надвор’ем. Гэта сапраўднае свята для ўсіх, хто любіць актыўны адпачынак. Аднак нядбайнае стаўленне да мер бяспекі пры катанні на каньках і лыжах, санках і цюбінгах нярэдка прыводзіць да траўм.

У першую чаргу, дарослыя павінны быць упэўненымі, што санкі спраўныя, мацаванне на лыжах надзейнае і правільна прымацавана да ног дзіця, а канькі — адпаведнага памера.

Для катання на санках ці лыжах трэба выбіраць схіл удалечыні ад дарогі. Кожнае дзіця павінна разумець, што, катаючыся з заплюшчанымі вачыма, можна сутыкнуцца з суседам або дрэвам, а спусканне спінай наперад зніжае магчымасць кіравання. Небяспечна прывязваць санкі адны да адных або чапляцца на хаду да транспартных сродкаў! На каньках лепш за ўсё катацца ў спецыяльна абсталяваных месцах або на пляцоўках.

Гульня ў снежкі — яшчэ адна зімовая забава, якая можа прывесці да пашкоджання вачэй. Задача дарослых заключаецца ў тым, каб пераканаць дзіця не кідаць сняжок ва ўпор, не кідацца снежкамі з ледзяной коркай і абледзянелымі кавалачкамі снегу.

Галалёд з’яўляецца прычынай мноства траўм. Дарослым трэба правільна падбіраць абутак для дзіця: перавагу лепш аддаць з рабрыстай падэшвай, вырабленай з мяккай гумы. Падчас перамяшчэння па слізкай вуліцы не трэба спяшацца. Неабходна пазбягаць рэзкіх рухаў, пастаянна глядзець сабе пад ногі. Ногі павінны быць злёгку расслабленыя і сагнутыя ў каленах, корпус пры гэтым — ледзь нахілены наперад. Трымаць рукі ў кішэнях у галалёд небяспечна: пры падзенні наўрад ці будзе час іх вынуць і ўхапіцца за што-небудзь. Калі вам трэба спусціцца па слізкай лесвіцы, то нагу неабходна ставіць уздоўж прыступкі. У выпадку страты раўнавагі такая пазіцыя дазваляе акуратна з’ехаць уніз.

Калі ваша дзіця займаецца якімі-небудзь зімовымі відамі спорту, паклапаціцеся не толькі пра яго спартыўную вопратку. Накаленнікі, налакотнікі, засцярога для пазваночніка дапамагаюць у значнай меры паменшыць верагоднасць атрымання траўм.

                            Святлана ПАТАПЕНКА,

         спецыяліст ІСН РАУС.

Print Friendly, PDF & Email