Праверылі малакаперапрацоўчыя арганізацыі вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжана эфектыўнасць работы малакаперапрацоўчых арганізацый Магілёўшчыны.

Органамі кіравання АПК прымаліся арганізацыйна-практычныя меры па забеспячэнні эфектыўнай работы перапрацоўшчыкаў малака. Разам з тым, у рабоце малочных прадпрыемстваў маецца шэраг сур’ёзных праблем.

Адна з іх – востры недахоп сыравіны. Па гэтай прычыне ні адна з малакаперапрацоўчых арганізацый у 2017-2018 гг. не змагла забяспечыць поўную загрузку наяўных вытворчых магутнасцяў.

Калегіяй звернута ўвага мясцовых органаў кіравання аграпрамысловым комплексам на недастатковыя меры прадпрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці перапрацоўкі малака, выпуску больш рэнтабельных відаў прадукцыі, дыверсіфікацыі схем перамяшчэння тавараў і пошуку новых перспектыўных рынкаў іх збыту, у першую чаргу, у далёкае замежжа.

На фоне жорсткай канкурэнцыі на знешніх рынках арганізацыямі не ў поўнай меры былі задзейнічаны ўсе рэзервы нарошчвання аб’ёмаў збыту іх прадукцыі на ўнутраным рынку, у тым ліку за кошт шырокага ўдзелу ў праводзімых бюджэтнымі арганізацыямі рэгіёну таргах на закупку малочнай прадукцыі, не выключаны яе пастаўкі праз пасрэдніцкія структуры.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні

Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email