Скралі — паплаціліся

У верасні 2018 года ў адным з аграгарадкоў Бялыніччыны адбылося здарэннебыла абкрадзена машына прадпрымальніка.

Чацвёра маладых хлопцаў вечарам гулялі па населеным пункце і пачулі гучную музыку, якая даносілася з аўтамабіля. Яны падышлі да яго, каб паглядзець, хто так весела адпачывае. У аўто знаходзіўся мужчына, які спаў на пярэднім сядзенні. Пасля выпітага ўвечары з сябрамі ён так і не змог дабрацца дадому. Хлопцы, не доўга думаючы, праніклі ў машыну, дзе знайшлі гарэлку, прадукты харчавання і грошы. Купюры падзялілі адразу і пайшлі рэалізоўваць знойдзенае. Мужчына прачнуўся, калі ўжо пачало світаць, і ўбачыў, што яго абакралі. Ён патэлефанаваў у міліцыю. Праваахоўнікі хутка знайшлі наўмыснікаў, якія якраз распівалі гарэлку і закусвалі скрадзенай ежай.

Усе чацвёра прызналі сваю віну. Раённы суд улічыў усе абставіны справы і прызначыў пакаранне па ч.2 арт.205 КК РБ: дваім з іх штраф па 35 бв і дваім — па 30 бв.

   Таццяна КОЗЫРАВА,

         старшы следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email