Выявілі парушэнні

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства “Бабруйскі футбольны клуб “Белшына”.

Як паказалі яе вынікі, у апошнія гады клуб сістэматычна не забяспечваў дасягненне запланаваных эканамічных і спартыўных вынікаў, з-за неабдуманых трансферных здзелак панёс значныя фінансавыя страты.

Таксама кантралёры выявілі парушэнні пры вядзенні бухгалтарскага ўліку, здачы маёмасці ў арэнду, нямэтавае выкарыстанне атрыманых з розных крыніц сродкаў падтрымкі на агульную суму больш за 100 тыс. рублёў, наяўнасць  доўгу перад камунальнымі арганізацыямі Бабруйска.

Матэрыялы праверкі перададзены ў праваахоўныя органы.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email