Падпаліў дом. Пасля сваркі

У верасні мінулага года ў РАНС паступіла паведамленне пра тое, што жыхар г.Бялынічы зрабіў падпал.

Мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, пасля сваркі з сужыцелькай М. наўмысна падпаліў яе дом. Абліў бензінам сцены  і пры дапамозе газавай запальніцы падпаліў іх. Аднак свой злачынны намер ён не паспеў давесці да канца. Жанчына ўбачыла, што дом загарэўся, пачала яго тушыць і паведаміла ў РАНС. Пажар быў ліквідаваны.

Раённы суд улічыў усе абставіны справы і прыгаварыў падпальшчыка на падставе ч.1 арт.14, ч.2 арт. 218 КК РБ да пакарання ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на  2 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

                                      Алена ЯЦКОВА,

         следчы РАСК.

Print Friendly, PDF & Email