Апавяшчальнік выратаваў жыццё

У апошні дзень студзеня і напачатку лютага ў вёсках Заполле і Масцішча адбыліся два пажары жылых дамоў.

У абодвух выпадках да прыбыцця ратавальнікаў жыхары пакінулі свае домаўладанні. У Масцішчы падчас узгарання гаспадыня дома знаходзілася ў пакоі, пачула гук АПА і выбегла на вуліцу.

У выніку пажараў у дамах пашкоджаны сцены, дахі, маёмасць. Прычыны здарэнняў высвятляюцца.

  Кацярына ЛЮБІВАЯ,

         інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email