Пакаранне за рэўнасць
У лістападзе мінулага года на тэлефонную лінію 102 паступіла паведамленне ад жанчыны аб яе згвалтаванні. Супрацоўнікі РАУС неадкладна выехалі на месца здарэння.
Выпадак адбыўся ў вёсцы Ермалавічы. Маладыя сужыцелі, адправіліся да знаёмага, які папрасіў іх дапамагчы забіць і разабраць кабанчыка. Калі яны гэта зрабілі, то, вядома, пайшлі ў магазін за спіртным, а потым добра выпілі.
Раптам сужыцелька ўбачыла, што да яе палавіны падыходзіць незнаёмая жанчына і з ім размаўляе. У парыве рэўнасці яна патэлефанавала ў РАУС і заявіла, што сужыцель яе згвалтаваў. Вядома, ніхто нікога не гвалтаваў, але адказваць давялося па законе.
Абцяжарваючымі абставінамі сталі знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення і ў жанчыны мелася непагашаная судзімасць.
Раённы суд прызначыў ёй пакаранне па ч.2 арт. 400 КК РБ у выглядзе пазбаўлення волі на 1 год з прымусовымі мерамі бяспекі, прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму і псіхічнага растройства.
Мікалай ХРАМЯНКОЎ,
старшы следчы РАСК.