З пажылымі пра бяспеку

У рамках другога этапа акцыі “Бяспеку – у кожны дом!” работнікі РАНС наведалі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

У ходзе сустрэчы з прысутнымі была праведзена прафілактычная гутарка, растлумачаны мэты і задачы акцыі, прыведзены прыклады пажараўз гібеллю пажылых людзей. Таксама ратавальнікіраспавялі і аб небяспецыкурэння ў ложку, нагадалі дзеянні пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый.

Пасля прагляду навучальнага фільма з насельнікамі і персаналам

Сацыяльнай установы быў адпрацаваны план эвакуацыі з падрабязным разборам усіхдзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

У завяршэнні ўсім удзельнікам сустрэчы былі ўручаны памяткі “Бяспеку – у кожны дом!”.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email