Дарога памылак не прабачае

Раніцай 11 лютага на аўтадарозе Мінск-Магілёў паміж вёскай Камяніца і аг. Свяцілавічы адбылося ДТЗ.

Вадзіцель на аўтамабілі “Таёта” абганяў, рухаючыся ў спадарожным накірунку “Міцубісі”. Раптам яго занесла, машына з’ехала ў кювет, перакулілася і яшчэ некалькі метраў праехала на даху. Вадзіцель і пасажыр “Таёты” былі прышпілены рамянямі бяспекі і не пацярпелі.

Папярэдняя прычына ДТЗ – няправільны выбар хуткасці ў складаных умовах надвор’я.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Будзьце ўважлівыя пры кіраванні аўтатранспартам зімой, выбірайце хуткасць з улікам стану праезнай часткі і бачнасці на дарозе, пазбягайце рэзкіх манёўраў.

Сяргей ЖАРНОЎСКІ,

старшы інспектар ДАІ.

 

Print Friendly, PDF & Email