Крадзяжы з’яўляюцца самым распаўсюджаным злачынствам. Дамы з пакінутай без нагляду маёмасцю становяцца лёгкай здабычай злачынцаў.

Часта зламыснікі выкрадаюць аргтэхніку, посуд, асабістыя рэчы,  электраінструменты, чорны і каляровы металалом, будаўнічыя матэрыялы, прадукты харчавання… Пранікаюць злодзеі ў дамы шляхам свабоднага доступу: праз незамкнутыя дзверы; падбіраюць ключы; выразаюць замкі; выстаўляюць або разбіваюць вокны.

Калі ўсё ж такі няшчасце здарылася, і вы сталі ахвярай злачынства, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю. Часам лічаныя секунды вырашаюць усё.

                     Максім МЯДЗВЕДЗЕЎ,

                        оперупаўнаважаны АКВ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email