Праверылі і выдалі рэкамендацыі

Супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг ДЭУ-74, дырэктарам якога з’яўляецца Андрэй КОЛАСАЎ.

Падчас праверкі выяўлены шэраг парушэнняў. Напрыклад, у арганізацыі не распрацавана агульнааб’ектавая інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі.

Не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, не праведзены супрацьпажарныя інструктажы, а таксамане навучаны работнікі мерам пажарнай бяспекі.

Будынак гаража эксплуатуецца не па прамым функцыянальным прызначэнні, а існуючы план эвакуацыі не адпавядае патрабаванням пастановы МНС.

Па выніках праведзенага маніторынгу начальніку філіяла выдалі рэкамендацыі для ліквідацыі парушэнняў.

Юрый МАРОЗАЎ,

старшы інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email