Трэба прыслухацца

Супрацоўнікі інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС правялі маніторынг ААТ “Бялынічы”,                дырэктарам якога з’яўляецца Генадзь СЦЕФАНЕНКА.

Падчас яго выяўлены парушэнні агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі:

– у жывёлагадоўчых будынках МТФ в. Міхалоў, Малы Кудзін, Чырвоны Араты, аг. Галоўчын і на прахадной машыннага двара ў в. Малы Кудзін эксплуатуецца ацяпляльнае абсталяванне, якое патрабуе рамонту;

– будынкі МТФ в. Міхалоў, Малы Кудзін, аг. Галоўчын, комплексу па дарошчванні БРЖ аг. Галоўчын, МТК в. Вялікі Трылесін, Чырвоны Араты не ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны пярвічнымі сродкамі пажаратушэння;

– накрыўкі люкаў пажарных гідрантаў на МТФ в. Малы Кудзін і комплексе па дарошчванні БРЖ у аг. Галоўчын не ачышчаны ад снегу; на комплексе адсутнічаюць паказальнікі месца іх размяшчэння, на МТК в. Вялікі Трылесін патрабуецца замена пажарнага гідранта;

– на МТФ аг. Галоўчын, прахадной машыннага двара ў в. Малы Кудзін прытопачныя лісты не адпавядаюць патрэбным памерам;

– вогнетушыцелі на комплексе аг. Галоўчын эксплуатуюцца не ў адпаведнасці з рэкамендацыямі (пашпартам) вытворцы;

– у адміністрацыйным будынку ААТ “Бялынічы” дзверы эвакуацыйных выхадаў на 1 і 2 паверхах не абсталяваны замкамі, якія лёгка адкрываюцца, шляхі эвакуацыі і эвакуацыйныя выхады не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі. Адсутнічаюць стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы, распрацаваныя планы эвакуацыі людзей пры пажары для кожнага паверха. Будынак не ўкамплектаваны першаснымі сродкамі пажаратушэння.

У гаспадарцы не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, адсутнічае службовая асоба, якая прайшла навучанне па кірунку “Забеспячэнне пажарнай бяспекі”. Не распрацавана агульнааб’ектавая інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі і не праводзіцца супрацьпажарны інструктаж з работнікамі. Адсутнічаюць асобы, адказныя за пажарную бяспеку ў будынках.

Па выніках праведзенага маніторынгу дырэктару сельгаспрадпрыемства выданы рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

                                         Юрый МАРОЗАЎ,

            старшы інспектар ІНіП РАНС.

Print Friendly, PDF & Email