Сямягэта надзейнасць і апора, падтрымка і ўзаемаразуменне, упэўненасць у тым, што побач ёсць блізкія людзі, якія парадуюцца тваім перамогам і падтрымаюць у цяжкую хвіліну. У тым перакананыя і члены ўсіх дзевяці семяў, якія прынялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсуСямя года” –  “Мнагадзетная сямя – 2019”, што днямі адбыўся ў нашым раёне.

Мнагадзетныя сем’і Наталлі і Сяргея ШУТОВЫХ, якія прадстаўлялі на конкурсе наш раён, Ганны і Яўгена ЗУБКОЎСКІХ з Горацкага раёна, Іны і Аляксея СУХАРУКАВЫХ – Дрыбінскага, Наталлі і Міхаіла ВАРАНЦОВЫХ – Круглянскага, Вольгі і Івана КРЫВАШЧАПАВЫХ – Магілёўскага, Ірыны і Аляксандра ІВАНОВЫХ – Чавускага, Вольгі і Сяргея НЯМЦОВЫХ – Шклоўскага, а таксама Ірыны і Андрэя ЕРМАЛАЕВЫХ, Алены і Сяргея НІКАЛАЕВЫХ з Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Магілёва спаборнічалі паміж сабой у двух конкурсных заданнях.  У першым яны прэзентавалі радаводы сваіх сем’яў, сямейныя звычаі і традыцыі, у другім – паказалі актыўную жыццёвую пазіцыю членаў сваёй сям’і, распавялі пра захапленні, поспехі і дасягненні.

Кожная сям’я падчас выступлення праявіла свае творчыя магчымасці па-рознаму. Ва ўсіх былі свае асаблівасці, бо кожная сям’я – гэта асобная дзяржава са сваёй гісторыяй і поглядамі на жыццё.

Справіцца з конкурснымі заданнямі ім дапамаглі згуртаванасць, вера адзін у аднаго, узаемаразуменне, узгодненасць дзеянняў, арыгінальнасць, гумар, актыўная падтрымка родных, блізкіх і сяброў, якія назіралі за падзеямі з залы РЦК.

У сваю чаргу, членам журы, у склад якога ўвайшлі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Вераніка ДЗЯМІДАВА, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, начальнік упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Ірына КАЗЯЛЕЦКАЯ, дырэктар і выкладчык Магілёўскага каледжа мастацтваў Ірына БЕЛЯКОВА і Таццяна ШАРСТНЁВА, адпаведна, карэспандэнт ІА “Магілёўскія ведамасці” Раман РУЦКІ, вызначыцца з пераможцамі было нялёгка.

Перад тым, як агучыць вынікі конкурсу, старшыня журы Вераніка Дзямідава падзякавала ўдзельнікаў яго за тыя радасныя і кранальныя моманты, якія яны падарылі ў сваіх выступленнях:

– У вас добрыя сем’і і цудоўныя дзеці. Вы падарылі нам свята. Гэта былі вельмі цёплыя і сямейныя выступленні.

У конкурсным заданні “Візітная картка сям’і “Радавод” пераможцам стала сям’я Крывашчапавых, другое месца заняла сям’я Івановых, трэцяе – Сухарукавых. У конкурсе “Мая краіна – мая сям’я” перамогу атрымала сям’я Зубкоўскіх, другое месца заняла сям’я Нямцовых, трэцяе – сям’я Варанцовых.

Пераможцам адборачнага тура абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года – 2019” стала сям’я Ермалаевых з Магілёва, другое месца занялі ўдзельнікі з Бялыніччыны – сям’я Шутовых, трэцяе – Алена і Сяргей Нікалаевы з Кастрычніцкага раёна г. Магілёва.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email