Бяспечная дарога

Па 24 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Зробім дарогу бяспечнай!”.

Прафілактычныя мерапрыемствы накіраваны на строгае выкананне ПДР удзельнікамі дарожнага руху: пешаходамі, веласіпедыстамі і возчыкамі, а таксама абавязковае выкарыстанне імі святлоадбівальных элементаў.

Пад асаблівай увагай інспектараў ДАІ будуць і вадзіцелі, якія не выконваюць правілы праезду пешаходных пераходаў.

                                   Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

                                 інспектар АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email