Двайное дасягненне

За высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці па выніках работы за мінулы год другое месца ў рэспубліцы і першае ў вобласці ў сваёй падгрупе заняў калектыў Бялыніцкага аддзялення Дэпартамента аховы, якое ўзначальвае Аляксандр ДУДКІН.

Як адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, у цяперашні час аддзяленне з’яўляецца мабільным высокапрафесійным падраздзяленнем ор-ганаў унутраных спраў, супрацоўнікі якога кругласутачна ажыццяўляюць папераджальныя і прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на абарону жыцця і здароўя грамадзян, а таксама забяспечваюць захаванасць маёмасці рознай формы ўласнасці. На сёння пад ахоўнай сігналізацыяй знаходзіцца амаль 300 аб’ектаў фізічных і юрыдычных асоб.

      Вольга НАБОКАВА.

      Фота прадастаўлена   аддзяленнем

            Дэпартамента аховы.

Print Friendly, PDF & Email