Мастацтва вучыць быць чалавекам

Калектыў дзіцячай школы мастацтваў прызнаны пераможцам раённага конкурсу імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі на лепшую дзейнасць па эстэтычным, духоўна-маральным выхаванні насельніцтва з занясеннем на раённую Дошку гонару. Сёння ў РЦК адбыўся раённы злёт перадавікоў, падчас якога ўручылі ўзнагароды лепшым працаўнікам раёна. У ліку ўзнагароджаных – калектыў ДШМ.

535 дзяцей і падлеткаў атрымліваюць не толькі адукацыю ў сферы мастацтва, але і раскрываюцца як асобы, вучацца шанаваць навакольны свет і людзей.

На базе школы працуюць філіялы ў аграгарадках Галоўчын, Вялікая Машчаніца, Цяхцін, Свяцілавічы, Вішоў, Іскра і ў вёсцы Заполле. Іх і 7 гарадскіх аддзяленяў могуць наведваць старшакласнікі, моладзь і дарослыя. Папулярнасцю карыстаецца таксама падрыхтоўчы клас “Малышок” для развіцця творчых навыкаў дзетак 4-5 гадоў.

– За 2018 год мы правялі 65 канцэртаў, 54 тэматычныя выставы выяўленчага і дэкаратныўна-прыкладнога мастацтва, 68 мерапрыемстваў розных накірункаў, – кажа дырэктар школы Таццяна ГАРНАСТАЙ.

Вучні і настаўнікі сталі пераможцамі шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых конкурсаў. У конкурсах Magic stars of Paris, “Лики волшебства и красоты”, “Таланты России”, “Благовест” і іншых яны заваявалі дыпломы высокіх ступеняў.

Эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў – складаны і доўгі працэс. Вучоба ў дзіцячай школе мастацтваў дае магчымасць кожнаму вучню раскрываць свае творчыя і асабістыя якасці, а значыць, і выбраць свой індывідуальны шлях у жыцці.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email