Як выкарыстоўваецца дзяржаўнае жыллё?

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны праблемы выкарыстання жылых памяшканняў рэспубліканскага жыллёвага фонду, перададзеных міністэрствамі і ведамствамі ў бязвыплатнае карыстанне адкрытым акцыянерным таварыствам.

Як паказалі вынікі кантролю, некаторыя ААТ не забяспечылі ўключэнне перададзеных ім у выкарыстанне жылых памяшканняў у фонд камерцыйнага жылля, заключэнне з наймаль-нікамі дагавораў найму, пералік платы за арэнднае жыллё на спецрахункі дзяржаўных органаў, выкарыстанне яго па мэтавым прызначэнні, захаванасць дзяржжылля.

Кантралёры выявілі парушэнні парадку збору платы за арэнднае жыллё. Так, у выніку непрымянення асобнымі таварыствамі прадугледжанага заканадаўствам паніжальнага каэфі-цыента ў Бабруйскім раёне 88 наймальнікам завышана плата на агульную суму 50,3 тыс. рублёў (вернута ў поўным аб’ёме), у Магілёўскім – 15 наймальнікам на 12,3 тыс. рублёў (вернута часткова). У той жа час некаторыя таварыствы наогул не бралі плату за карыстанне дзяржжыллём.

Акрамя таго, асаблівая ўвага нададзена праблеме невыканання мясцовымі органамі ўлады патрабаванняў заканадаўства аб неплацежаздольнасці ў дачыненні да вызначэння арганізацый, якія прымаюць дзяржмаёмасць ад ліквідуемых таварыстваў.

                     Аляксей ІГЛІКАЎ,

                     намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

                        Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email