Адзіны дзень бяспекі

З мэтай фарміравання ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем па 1 сакавіка ўпершыню ў нашай краіне праходзіць акцыя “Адзіны дзень бяспекі”.

У гэтыя дні праводзяцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, асаблівая ўвага надаецца навучанню алгарытму дзеянняў ва ўмовах пажараў і аварый, уменню аказаць першую медыцынскую дапамогу.

У перыяд правядзення акцыі праходзяць вучэнні і трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічна небяспечных аб’ектах, а таксама аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей.

Розныя ўстановы адпрацоўваюць бяспеку правядзення эвакуацыі са сваіх будынкаў. У структурных падраздзяленнях ведамстваў праходзяць дні адкрытых дзвярэй.

Таксама ўдзел у акцыі прымаюць раённыя арганізацыі і грамадскія аб’яднанні: БТЧК, “Белая Русь”, “БРСМ” і “ОСВОД”.

         Кацярына ЛЮБІВАЯ,

    інспектар ГПіУГ РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email