На хвалі літаратурнай творчасці

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа падвёў вынікі творчага конкурсу “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”, прымеркаванага да 100-годдзя першага выдання паэмы “Сымон-музыка” і 95-годдзя — “Новай зямлі”.

Удзел у конкурсе прыняла вучаніца 7 класа Цяхцінскага ВПК ДС СШ Лізавета БАРАНАВА пад кіраўніцтвам педагога Наталлі КРАМКОВАЙ.

Работа Лізаветы “Чаму ж так цяжка быць не такім, як усе?” прызнана адной з лепшых сярод 1600 празаічных і паэтычных твораў, дасланых на конкурс, і была заахвочана Дыпломам ІІІ ступені

                  Лілія ДУДКІНА,

                  намеснік дырэктара

         Цяхцінскага ВПК ДС СШ.

Print Friendly, PDF & Email