Пацвердзілісваё майстэрства

Нядаўна ў Мінску прайшоў I Усебеларускі фестываль-конкурс Talented Belarus. Удзел у ім прынялі творчыя калектывы і адзіночныя выканаўцы з усёй краіны. Свой талент на конкурсе пацвердзілі і самадзейныя артысты Бялыніччыны.

Загадчык Алешкавіцкага СДК Пётр КУДРАВЕЦ заваяваў Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі “Народныя інструменты”.

Ансамбль народнай песні “Жніво” Галоўчынскага сельскага Дома культуры ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыі “Народны вакал”. У складзе калектыву пад кіраўніцтвам Леаніда ШУТА выступілі Кацярына КУЖАЛЬКОВА, Галіна СТРЫГУНОВА і Таісія РАЎШАНАВА.

Акрамя таго, Леанід Міхайлавіч удастоены Дыплома лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “Эстрадны вакал”.

Андрэй СУПІТАЛЁЎ,

няштатны карэспандэнт “Зары над Друццю”.

Фота з архіва

Галіны Стрыгуновай.

Print Friendly, PDF & Email