Беспакаранасць – “маці” гвалту

Скандалы, якія ўзнікаюць на фоне сямейна-бытавых адносін, дастаткова распаўсюджаныя ў нашым грамадстве, але яны рэдка выносяцца  на агульнае абмеркаванне.

Пераважная большасць прычын, якія падштурхоўваюць грамадзян да супрацьпраўных дзеянняў у адносінах да сваіх блізкіх, – алкагалізм,  наркатычная залежнасць, таксікаманія.

У жніўні мінулага года адбыўся канфлікт паміж ужо судзімым жыхаром нашага раёна П. і яго маці. У стане алкагольнага ап’янення той паскандаліў з ёй і моцна пабіў. Цягам некалькіх дзён ён, адчуваючы сваю беспакаранасць, зноў выпіваў і ў чарговы раз пасля сваркі з самым родным чалавекам спрабаваў яе задушыць. Разумеючы, што ўправу на неўтаймаванае “дзіця” знайсці цяжка, пацярпелая звярнулася ў міліцыю.

Сваімі дзеяннямі К. зрабіў злачынствы, прадугледжаныя ч. 1 арт. 149 і арт. 186 Крымінальнага кодэксу РБ: прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў і пагроза на забойства.

Раённы суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і штрафу на 30 бв.

               Алена ЯЦКОВА,

            следчы РАСК.

                                        

Print Friendly, PDF & Email