Гэту рыбу не лаві

У адпаведнасці з Правілам вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, на тэрыторыі Магілёўскай вобласці з 1 лістапада па 31 сакавіка ўстаноўлена забарона на вылаў сома. З 25 снежня па 28 лютага дзейнічае забарона на вылаў мянтуза, а з 1 сакавіка па 15 красавіка забаронена лоўля шчупака.

Такім чынам, у выпадку вылаву рыб, у дачыненні да якіх устаноўлены забароны на іх вылаў, яны павінны быць адпушчаныя ў вадаём у жывым выглядзе. У адваротным выпадку для рыбалова надыходзіць адміністрацыйная альбо крымінальная адказнасць, у залежнасці ад сумы шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю.

Рыбаловы-аматары абавязаны таксама падтрымліваць у належным санітарным стане рыбалоўныя ўгоддзі, не пакідаць на іх берагах смецце і іншыя адкіды, не дапускаць пашкоджанняў указальнікаў, шчытоў, аншлагаў, устаноўленых паблізу рыбаўгоддзяў, у водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах.

                                 Мікалай АКСЕНЦЬЕЎ,

                                 намеснік начальніка

                                   Магаблінспекцыі АЖіРС.

Print Friendly, PDF & Email