Вынікі гарачай лініі па праблемах аховы здароўя
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 31 студзеня і 1 лютага праведзена гарачая лінія па пытаннях якасці медабслугоўвання ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя. Усяго паступіў 71 званок, у тым ліку ад жыхароў абласнога цэнтра – 31 зварот.
Амаль трэць грамадзян прасілі растлумачыць абгрунтаванасць іх накіравання на платныя абследаванні. Таксама жыхары вобласці звярнулі ўвагу кантралёраў на недахоп спецыялістаў вузкай спецыялізацыі і талонаў на прыём да ўрача ў дзень звароту, немагчымасць правядзення асобных абследаванняў па прычыне няспраўнасці медыцынскага абсталявання і іншыя праблемы і недахопы ў рабоце ўстаноў аховы здароўя.
Усе звароты накіраваны для разгляду па кампетэнцыі, у тым ліку і ў галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
Аляксей ІГЛІКАЎ,
намеснік старшыні
Камітэта дзяржкантролю
Магілёўскай вобласці.