Магазін для ўсёй сям’і
Схадзіць у адзін магазін, каб набыць адзенне і абутак для ўсёй сям’і, – мара, здаецца, кожнага, у каго не хапае вольнага часу для шопінгу. У нашым горадзе гэта стала магчыма. Нядаўна адкрыўся новы гандлёвы аб’ект, які так і называецца – “Усё для ўсёй сям’і”.
– Плануючы адкрыць магазін, хацелася, каб ён быў максімальна карысным для пакупнікоў, – расказала яго ўладальніца, індывідуальны прадпрымальнік Мафтуна ШЭРНАЗАРАВА.
З дзяцінства яна марыла пачаць свой бізнес, як некалі гэта зрабілі яе мама, а потым старэйшая сястра. І вось яе планы таксама ўвасобіліся ў жыццё.
У новым магазіне можна набыць адзенне і абутак для жанчын, мужчын і дзяцей. Да таго ж, акрамя штаноў, джынсаў, кашуль, кофт і сукенак, там можна выбраць і верхнюю вопратку.
З апошняй, паводле слоў Мафтуны Мірзоеўны, з’явілася спецадзенне.
– Пакуль закуплены касцюмы і халаты для медперсаналу, бо за два крокі ад магазіна знаходзіцца медустанова, але ў далейшым рабочую форму ў нашым магазіне змогуць набыць і прадстаўнікі іншых прафесій, – дадала яна. – Дарэчы, усё спецадзенне беларускай вытворчасці. І варта адзначыць, што гэтыя тавары карыстаюцца попытам, таму ў далейшым асартымент іх будзе пашырацца.
Акрамя адзення і абутку, у гандлёвай кропцы прадаецца шмат карысных рэчаў для дома.
– Нягледзячы на тое, што адкрыліся мы месяц таму, пакупнікі актыўна наведваюць наш магазін. Прыемна глядзець, калі яны выходзяць задаволеныя і з нашымі абноўкамі, – падкрэсліла прадпрымальніца. – Заўсёды дапаможам выбраць патрэбную рэч, падкажам і растлумачым.
Марыя ШУТ.
Фота аўтара.