На варце спакою и правапарадку

На мінулым тыдні сваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі РАУС. Святочнае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў зале РЦК.

З уступным словам выступіў в. а. начальніка РАУС Аляксандр ДРАЗДОЎ:

– Сёлета спаўняецца 102 гады з дня стварэння беларускай міліцыі. За гэты час яна прайшла слаўны шлях, поўны трывожных будняў і паўсядзённага служэння свайму народу, упісала нямала яркіх старонак у гісторыю нашай краіны. На этапах сваёй дзейнасці міліцыя выконвала розныя задачы, але заўсёды галоўнай і нязменнай была абарона жыцця, здароўя, правоў, свабод і інтарэсаў грамадзян.

Мужнасць і адвага – менавіта гэтыя якасці, якія кожны дзень праяўляюць лепшыя прадстаўнікі нашай прафесіі, выклікаючы павагу грамадзян.

Асобныя словы ўдзячнасці гучалі падчас свята на адрас ветэранаў РАУС. За прафесійную і добрасумленную працу юбілейны нагрудны знак “100 год міліцыі Беларусі” Аляксандр Драздоў уручыў Юліі МАРОЗАВАЙ, знакі “90 гадоў Бялыніцкай міліцыі” – Яўгену МАЦВЕЕНКУ і Аляксандру КРОЛУ. Падзякі кіраўніцтва РАУС заслужылі Віктар САРОКА, Вікторыя САФАРАВА, Павел БАРАШКОЎ, Алег ЧЭБЕРАК і Андрэй ЛЕШЧАНКА.

З прафесійным святам ад імя райвыканкама і райсавета дэпутатаў міліцыянераў павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК. Ён выказаў словы шчырай падзякі за іх працу і падкрэсліў, што галоўным іх дасягненнем з’яўляецца тое, што жыхары нашага раёна могуць спакойна жыць у райцэнтры і сельскіх населеных пунктах.

– Супрацоўнікамі райаддзела праводзіцца якасная праца па прафілактыцы злачыннасці, таму мы назіраем зніжэнне правапарушэнняў, – адзначыў Андрэй Аляксандравіч.

За шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія станоўчыя вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам Андрэй Ганчук уручыў  Сяргею ЖАРНОЎСКАМУ Ганаровую грамату, а Андрэю ПАЦЮПІНУ – Падзяку райвыканкама.       

                                     

За актыўны ўдзел у выхаванні падрастаючага пакалення і ў  рабоце ветэранскай арганізацыі ОУС і УВ нагрудны памятны знак “100 год Магілёўскай міліцыі” старшыня яе Аляксандр ЮШКЕВІЧ уручыў Фёдару КАЛАСКОВУ, за добрасумленнае служэнне Айчыне і людзям, бездакорнае стаўленне да справы, вернасць і адданасць абавязку, актыўны ўдзел у ветэранскім руху Ганаровую грамату аблсавета ветэранаў ОУС і УВ – Аляксандру СІДАРОВІЧУ, Ганаровую грамату савета ветэранаў Дэпартамента аховы МУС – Анатолю БАРОДЗЬКУ, Падзяку начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы – Мікалаю ЛАПО, аблсавета ветэранаў ОУС і УВ – Юрыю ВАЙТОВІЧУ і Мікалаю КАВАЛЁВУ. Падзяка кіраўніцтва РАУС аб’яўлена Уладзіміру РАЯЎНЁВУ, Аляксандру ЖУРЫКАВУ, Галіне ЛАПУШКІНАЙ, Аляксандру НІЗАЎЦОВУ і Аляксандру МАНІКАЙЛУ.

Атмасферу свята дапамаглі стварыць у зале салісты, музычныя і харэаграфічныя калектывы РЦК, а таксама народны тэатр мініяцюр “Імпульс”.

Дарэчы, падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 102-годдзю з дня ўтварэння беларускай міліцыі, якое на мінулым тыдні прайшло ў Палацы культуры вобласці, Аляксандр Драздоў узнагароджаны Ганаровай граматай аблвыканкама.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email