Без трагедый не абышлося

У першыя сакавіцкія дні на дарогах нашага раёна адбыліся ДТЗ, у якіх былі паранены 2 чалавекі.

7 сакавіка а 12-й гадзіне дня магіляўчанін на грузавым аўтамабілі “Івека” рухаўся па аўтадарозе Мінск-Магілёў.                У нейкі момант ён страціў пільнасць, не справіўся з кіраваннем свайго транспартнага сродку і сутыкнуўся з аўтамабілем Газ. А пасля гэтага зрабіў наезд на прычэп трактара “Беларус”. У выніку, вадзіцелю Газа былі прычынены цялесныя пашкоджанні. Ён шпіталізаваны.

Раніцай 10 сакавіка на 134 км аўтадарогі Мінск-Магілёў жанчына-вадзіцель аўтамабіля “Фальксваген” заснула за рулём і сутыкнулася з грузавіком, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку ДТЗ машынам прычынены механічныя пашкоджанні, пасажыр “Фальксвагена” з траўмамі шпіталізаваны ў ЦРБ.

Па фактах абодвух здарэнняў АДАІ РАУС праводзіць праверку.

Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

інспектар АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email